зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000665_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 14

Датаванне

1551 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вул. Савецкай № 14 — Касцёл і шпіталь Св. Духа, дом А. Тарлоўскага, дом Хозе, гатэль «Славянскі», нямецкі вайсковы пансіянат «Стары сябра», Ленінскі райвыканкам. Быў пабудаваны на фундуш каралевы Боны ад 9 кастрычніка 1551 г. 

Будынак двухпавярховы з мансардай, Т-падобны ў плане, патынкаваны. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Паўднёва-ўсходняя частка фасада мае мансардны паверх. Цэнтральная частка фасада раскрапавана чатырма пілястрамі, завершана карнізам з сухарыкамі і двухсхільным атыкам, тымпан якога багата дэкарыраваны (імітацыя балюстраднага парапета, стылізаваныя валюты). У цэнтры фасада на першым паверсе размешчаны дзвярны праём і аконныя праёмы без дэкору. На другім паверсе ў цэнтры над уваходам балкон з ажурнай агароджай на фігурных кранштэйнах. Праём балконных дзвярэй і аконныя праёмы паўцыркульнага абрысу ў ліштвах з прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. Вуглавая частка фасада з правага боку вылучана на першым паверсе плоскімі лапаткамі, на другім - парнымі пілястрамі і завершана фігурным атыкам, дэкарыраваным карнізам з матывам валют.