Шыфр
412Г000665_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 15
Датаванне
1895 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Савецкай № 15 — Дом Левандоўскага. Дакладная дата пабудовы невядомая (не раней 1870-х гг. і не пазней 1910 г.). Паводле планаў 1824, 1831- 33 гг. стаіць драўляны будынак. Валодаў ім напярэдадні пажара 1885 г. дваранін Іван Мацвеевіч Левандоўскі. Дом ужо тады быў каменны (магчыма іх было два, пасля пажара аб’яднаныя ў адзін). З 1918 г. у будынках па адрасу Dominikanska № 13/15 працавалі аптэчныя склады Яна Маліноўскага. Будынак - прыклад эклектычнай архітэктуры з перавагай элементаў класіцызму