Шыфр
213Г000068_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак №5 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска, фарміруе забудову вул. Рэвалюцыйнай. Узведзены на мяжы ХІХ - ХХ стст. у характэрным для таго перыяду, так званым, цагляным стылі. Дом аднапавярховы з падвалам і мансардай са складанай канфігурацыяй плана. Будынкі №5 і №3 па вул. Рэвалюцыйнай, з дваровымі пабудовамі ўяўляюць сабой адзіны комплекс з агульнай дваровай прасторай. Пабудовы аб'яднаны цаглянай аркай-праездам з дэкаратыўным замкавым каменем, выкананыя ў адзіным стылі з архітэктурай галоўных фасадаў. Для варот у бакавых сценах зроблены нішы глыбінёй у 1/2 цагліны, у якіх захаваліся арыгінальныя завесы і каваны крук для фіксацыі рашотак. У двары будынкаў захавалася аўтэнтычная крышка люка чыгуналіцейнага і машынабудаўнічага завода I. I. Грынбергу к. XIX - п. XX стст., дэкарыраваная раслінным арнаментам з указаннем вытворцы.
Будынак уяўляе сабою ўзор шэраговай цаглянай грамадзянскай забудовы г. Віцебска канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.