213Г000068_1
Шыфр
213Г000068
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Рэвалюцыйная
Датаванне
Канец XIX - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Эклектыка
Сучасная вуліца Рэвалюцыйная знаходзіцца ў Задзвінскай частцы города, яна атрымала сваю назву ў 1927 г. Да гэтага часу называлася Вялікая Іллінская ў гонар Іллінскай царквы, якая знаходзілася на пры канцы вуліцы. Да нашага часу гістарычная забудова вуліцы захавалася фрагментарна, гэта адна- і двухпавярховыя цагляныя дарэвалюцыйныя будынкі па адрасах вул. Рэвалюцыйная, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 18, 22, 45 (частка карпусоў віцебскага лікёра-гарэлачнага завода “Прыдзвінне”), якія з'яўляюцца характэрным прыкладам гарадской забудовы пачатку ХХ ст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён