Шыфр
213Г000076_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №3 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы Смаленскай плошчы. Пабудаваны ў эклектычным стыле на мяжы ХІХ - ХХ стст. як жылы дом з гандлёвымі памяшканнямі на першым паверсе. Участак да Кастрычніцкай рэвалюцыі належаў віцебскай мяшчанцы Райц Двейрэ Лее Сямёнаўне. Потым будынак быў перададзены Гурэвічу. Пасля муніцыпалізацыі ў 1918 годзе дом перайшоў у вядзенне камунгаса і значыўся за Жактам № 7. Пасля акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі будынак быў напаўразбураны. Судзячы па дакументах фондаў Віцебскага абласнога архіва, у 1965 і 1971 гг. да дома былі прыбудаваны дадатковыя аб'ёмы.
Такім чынам, дадзены будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры, характэрным для г. Віцебска канца ХІХ - пачатаку ХХ стагоддзяў.