213Г000076_5
Шыфр
213Г000076
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, пл. Смаленская
Датаванне
Канец XIX - пачатак ХХ стагоддзяў
Забудову Смаленскай плошчы складаюць будынкі №№ 2, 4, 8, 10, 12 пераважна цотнага боку плошчы, на няцотным баку захаваўся толькі будынак № 3. Смаленская плошча ўзнікла ў XIX ст. на мяжы горада і першапачаткова называлася Кавальскай, пазней Коннай. Комплекс будынкаў з'яўляецца яркім прыкладам гарадской забудовы мяжы XIX - ХХ стст. з характэрным для таго часу дэкорам, які выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.
Архітэктура будынкаў Смаленскай плошчы дае магчымасць уявіць, як выглядала забудова адной з старадаўніх для Віцебска акопных плошчаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён