зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_27

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 71

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак па вуліцы Мураўёўскай, 53 (сёння па вуліцы Сацыялістычнай, 71) належаў гандляру рыбай Евелю Залманавічу Рабкіну. Частку памяшканняў гаспадар здаваў ў арэнду. На фотаздымку пачатку ХХ ст. чытаецца надпіс “Мануфактурная торговля Р. Иосимова”. Згодна дэкрэту Савецкага ўрада «Об отмене частной собственности на недвижимость в городах» у  Бабруйску ў першай палове 1919  г. была праведзена муніцыпалізацыя прыватнага жылля, у тым ліку і дома Е. Рабкіна.

У цяперашні час у будынку размяшчаюцца крамы “Пан директор” і “Царское золото”.

Мураваны аднапавярховы дом быў пабудаваны на вуліцы Мураўёўскай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата.  Гэта быў прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Ваконныя і дзвярныя праёмы прамавугольнай формы. Плоскасць фасада дэкараваная пілястрамі, аб’яднанымі адзіным шырокім фрызам з двума радамі зубчыкаў.