зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

513Е000774_51

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Маскоўская, 42

Датаванне

Пачатак ХХ ст.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак па вуліцы Маскоўскай, 42 – былы даходны дом, які быў пабудаваны ўпачатку ХХ ст. Графічныя матэрыялы (планы і эскізы фасааў будынка пачатку ХХ ст.) не былі выяўлены.

Мураваны двухпавярховы , прамавугольны  ў плане дом быў пабудаваны на вуліцы Сямёнаўскай, на тэрыторыі, якая адносілася да Слуцкага фарштата. Аўтар праекта невядомы.

Галоўным з’яўляецца паўднёвы фасад будынка, які выходзіць на Маскоўскую вуліцу (былую Сямёнаўскую). Фасад раздзелены развітым міжпавярховым поясам, дэкараваным ступенчатымі зубчыкамі. Ваконныя праёмы маюць лучковыя перамычкі і завершаны паўліштвамі. Вертыкальныя дзяленні фасада утвораны руставанымі лапаткамі. Галоўны фасад пафарбаваны ў два колеры.

Дом належыў Лейбе Мордухаву Беленькаму (аформлены на яго жонку Сару Іцкаву Беленькую). Сям’і належаў не толькі мураваны двухпавярховы дом па вуліцы Сямёнаўскай, але і двухпавярховы флігель у двары і аднапавярховы хлеў. Лейба Беленькі ганлдяваў мэбляй, у двары знаходзіўся склад мэблі. На першым паверсе дома Л. Беленькі адчыніў электра-тэатр “Гігант”. Кінатэатр з такой назваў працаваў і ў гады НЭПа, з канца 1920-х гг. ён насіў назву “Асвета”. У 1918 г. тут праходзіў з'езд камітэтаў беднаты Бабруйскага павета. У 1930-я гг. у будынку размясцілася школа фабрычна-завадскога навучання (ФЗО). Дом пацярпёў ад пажару падчас акупацыі гітлераўскіх войскаў, быў адноўлены ў 1946 г.

У цяперашні час тут знаходзяцца крамы і офісы.