Шыфр
313Г000870_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1880 г
Стыль
Нiжнепасожскiя традыцыi драўлянага будаўнiцтва
Апісанне
Дом быў пабудаваны ў 1880 годзе, у плане ён уяўляе сабой прамавугольнік, мае цагляны падмурак, вонкавыя і ўнутраныя капітальныя сцены - бярвеністыя, сцены левага бакавога фасада дадаткова абкладзены цэглай, атынкаваны, пафарбаваны. Аконныя і дзвярныя праёмы драўляныя. На вальмавым даху прысутнічаюць два дымахода.
Асабліва яскравым з’яўляецца аздабленне трох акон галоўнага фасада. Аконныя праёмы аздоблены ліштвай з аканіцамі. Ліштва зрокава падзяляецца на 3 ярусы: 1 наверша мае фігурную форму і аформлены прапільнай разьбой. Цэнтральны матыў разьбянога ўзору суадносіцца з антрапаморфнай выявай славянскай “берагіні” (стылізаванай жаночай постаці), а сам 1-ы ярус па ўяўленням нашых продкаў адпавядае “цвердзі нябеснай”.
2 ярус аформлены ў вяглядзе “пластовага” карнізу, апошні слой якога таксама аформлены прапільнай разьбой у вяглядзе хваляў-карункаў. Ярус атаясамляе “хлябь нябесную” праз сімвалы дажджу.
3 ярус драўлянай ліштвы сімвалізуе "Цвердзь зямную" і мае малюнак засеянага поля ў выглядзе стылізаванага элемента “насенне”, выкананага прапільнай разьбой. Аканіцы лаканічныя, прамавугольныя з філёнгамі белага колеру і абвязкай блакітнага колеру. У ніжняй частцы ваконных праемаў упрыгожаныя падаконныя прафіляваныя поясы з упрыгожваннямі ў выглядзе навісяў фартуха (гуты).