Шыфр
313Г000870_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1870 г.
Стыль
Нiжнепасожскiя традыцыi драўлянага будаўнiцтва
Апісанне
Будынак прамавугольны ў плане, 2-кватэрны. Дом уяўляе сабой аднакамерны зруб на невысокам цагляным падмурку з простым аздабленнем. Дах двухсхільны вальмавы, крыты шыферам. Галоўны фасад зруба абшыты шалёўкай. Шалёўка з’явілася хутчэй за усё ў другой палове ХХ ст., т.я. у канцы XIX – пачатку ХХ ст. шаляваць сцены хат у ніжнепасожскім рэгіёне было не прынята.
Вокны прамавугольныя, на галоўным фасадзе аздобеныя ліштвамі. Галоўны фасад мае тры вокны, што адлюстроўвае час забудовы. Пачынаючы з 1870-80-х гг. у цэнтрах гарадоў ніжнепасожскага рэгіёна стаў ужывацца тып дома на тры вокны па вулічным фасадзе, што даследчыкі звязваюць з уплывам традыцый суседніх расійскіх тэрыторый і расійскіх перасяленцаў.