Шыфр
713Г000265
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1946 - 1947
Апісанне
Праектныя работы па будынку аэравакзала распачаліся ў 1945 г. у інстытуце "Белдзяржпраек". Над праектам працавалі архітэктары А.П. Воінаў, У.М. Вараксін, інж. Зысман. У праектавані фасадаў прымаў удзел Г.У. Заборскі. У 1945-1946 гг. быў распрацаваны тэхна-рабочы праект аэравакзала. Будынак праектаваўся выцягнуты ў плане двухпавярховы. Фасады з боку лётнага поля і горада рашаліся ідэнтычна. Дамінантай з'яўлялася цэнтральная частка будынка, вырашаная шмат'яруснай вежай на прамавугольнай двухпавярховай аснове. Двухпавярховы прамавугольны ў плане выцягнуты па фронту плошчы будынак, завершаны ў цэнтры аднапавярховай надбудовай дыспетчарскай службы. Фасады патынкаваныя. Надбудова накрыта двухсхільным дахам, асноўны аб'ём - вальмавым. Фасады надбудовы з трох бакоў (акрамя фасада з боку ўзлётнага поля) аформлены каланадай з антаблементам. Галоўныя фасады надбудовы завершаны трохвугольнымі франтонамі. Фасады асноўнага аб'ёму будынка маюць адзінае архітэктурнае рашэнне: раскрапаваны пілястрамі, на першым паверсе прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнымі нішамі, на другім - прамавугольнымі вокнамі-біфорыумамі, завершаны развітым карнізам з фрызавымі ляпнымі поясамі. Галоўны фасад вылучаны шырокім шасцікалонным порцікам па баках з арачнымі праёмамі.