Шыфр
712Г000279
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Беларускі тэатр юнага гледача быў створаны ў 1931 г. Згодна з архіўным дакументам, у пачатку 1931 г. на пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета было пастаўлена пытанне аб неабходнасці стварэння дзіцячага тэатра ў Мінску. Працытуем на мове арыгінала невялікі фрагмент дакладной запіскі "Аб арганізацыі тэатру пралетарскай дзетвары ў г. Менску": "...На сей дзень, тое што даецца ў самадзейных школьных гуртках не адпавядае тым палітычным задачам, якія высоўваюцца перад дзіцячымі масамі ў рэканструкцыйны перыяд прамысловасці і сельскай гаспадаркі. ...капіруюцца дарослыя тэатры і пераносяцца непатрэбныя элементы ў дзіцячае асяродзе...".