Шыфр
512Г000028
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1904 г. - 1906 г.
Стыль
Эклектыка, мадэрн
Апісанне
Будынак закладзены 05.06.1905 г. як аддзяленне Маскоўскага міжнароднага банка па праекце губернскага архітэктара П.Г.Камбурава.
Пасля нацыяналізацыі 1918 г. у будынку размяшчаўся Дзяржаўны банк. У 1924 г. у ім размяшчаўся Магілёўскі гаррайвыканкам. У пасляваенныя гады размяшчаліся абласное ўпраўленне Дзяржбанка СССР, Жылсацбанка СССР, Аграпрамбанка СССР. На сённашні дзень - Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, адміністрацыйны будынак.
Двухпавярховы з цокальным паверхам будынак прамавугольны ў плане з кароткiм крылом з боку дваровага фасада. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка вылучана шырокiм рызалiтам, завершаным карнізам з дэнтыкуламі і атыкам. Плоскасць атыка раскрапаваны нішамі рознай геаметрычнай формы, фланкіравана дзвюмя тумбамі. Уваход у будынак размешчаны асiметрычна ў сучаснай прыбудове.