зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога дваранскага сходу

Шыфр

513Г000038

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова ХІХ ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Помнік грамадскай архітэктуры другой паловы XIX ст. Пабудаваны ў Магілёве з элементамі стылю мадэрн. Спачатку існавалі два мураваныя будынкі: трохпавярховы і двухпавярховы, якія пазней былі аб'яднаны ў адзін Г-падобны корпус, а да двухпавярховага будынка дабудаваны трэці паверх. Падоўжаная частка аб'яднанага корпуса выходзіць на лінію забудовы вуліцы Першамайскай. Галоўны фасад вылучаны двумя рызалітамі, дзе размешчаны ўваходы. Рызаліты завершаны дэкаратыўнымі атыкамі з круглымі разеткамі. Першы паверх дэкарыраваны глыбокім рустам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Плоскасць сцен другога і трэццяга паверха аздоблена пілястрамі, паўкалонкамі, дэкаратыўнымі ўстаўкамі з ляпным арнаментам. Дэталі дэкору афарбаваны ў белы колер і кантрастна вылучаюцца на цёмным фоне сцен фасада. Аконныя праёмы двух верхніх паверхаў лучковыя, у рызалітах балконы з металічнай агароджай. Асноўная падоўжаная частка будынка мае калідорную сістэму планіроўкі, дзе абапал двухбакавога калідора размешчаны  службовыя памяшканні.