Шыфр
513Г000030
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка з элементамі мадэрна
Апісанне
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады атынкаваныя. Пластыка фасадаў насычаная. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Бакавыя рызаліты завершаны двухсхільнымі шчытамі, дэкарыраванымі аркатурным паясамі, чатырохграннымі слупкамі. Вуглы рызалітаў аздоблены тонкапрафіляванымі паўкалонкамі. Фасады крапаваны лапаткамі з накладным дэкорам. Лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны замковым камнем, падаконнымі філёнгамі, паяскамі парэбрыка. Гарызантальна фасады члянёны паяскамі цягі з сухарыкамі, карнізам з сухарыкамі. У рызаліце з правага боку размешчаны балкон з ажурнай агароджай. Над уваходам брыль на ажурных металічных кранштэйнах. Тарцовы фасад з паўднёва-заходняга боку вырашаны гладка, без дэкору.