зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога крэдытнага таварыства

Шыфр

513Г000584

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Мігая, 13

Датаванне

п. ХХ ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Будынак размешчаны на адной з цэнтральных старажытных вуліц горада - вул. Ленінскай. Гістарычныя назвы вуліцы - Вялікая Садовая, Інжынерная, а найбольш стары яе адрэзак у гістарычным цэнтры горада першапачаткова называўся вул. Ветранай. Вузейшым бакавым фасадам будынак выходзіць на зав. Мігая (былы зав. Лютэранскі). Мураваная грамадзянская забудова вул. Ленінскай пачала фарміравацца ў канцы 18 ст. На вул. Вялікай Садовай знаходзіліся лепшыя магазіны ў горадзе (аптэчны магазін Блоха, магазіны, што належалі Пасэ, Бернштэйну, Сыркіну), гасцініца "Парыж", шэраг устаноў.