зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак былой гасцініцы ”Гранд-Атэль“ з прыбудовай

Шыфр

213Г000968

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 3

Датаванне

др. пал. ХVIІІ ст.

Апісанне

Будынак мае складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: складаецца з некалькіх двухпавярховых аб'ёмаў. Крыху вышэйшы кубападобны аб'ём арыентаваны галоўным фасадам на праспект Ф.Скарыны. Да яго прымыкае Г-падобнае ў плане трошкі вузейшае дваровае крыло. Будынак накрыты вальмавым дахам, фасады патынкаваны і пафарбаваны, вырашаны лаканічна, асноўным архітэктурным матывам з'яўляецца чляненне галоўнага фасада пілястрамі і лапаткамі. Галоўны фасад па пр-це Ф.Скарыны мае сіметрычную кампазіцыю. Высокі цокаль аддзелены карнізнай цягай пад вокнамі першага паверха. Фасадная сцяна на першым паверсе апрацавана рустам. У цэнтры фасада знаходзіцца прамавугольны дзвярны праём, аформлены простай ліштвай. Над ім на другім паверсе размешчаны дзвярны праём, відаць, раней існаваў балкон. Цэнтральная частка фасада з дзвярнымі праёмамі фланкіравана пілястрамі. Такія ж пілястры фланкіруюць аконныя праёмы. Аконныя праёмы кампазіцыйна згрупаваны па 3: сярэдні праём шырэйшы, абапал вузейшыя. На першым паверсе сярэднія шырэйшыя вокны лучковага абрысу, астатнія ўсе вокны прамавугольныя. На першым і другім паверхах міжаконныя прасценкі аформлены лапаткамі, аконныя праёмы падкрэслены падаконнымі цягамі. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Бакавы заходні фасад кубападобнага аб'ёму падзелены міжпаверхавай цягай. Плоскасць сцяны на першым паверсе апрацавана рустам, прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі і з паўночнага краю прамавугольным дзвярным праёмам. На другім паверсе аконныя праёмы прамавугольныя. Пад вокнамі праходзіць паясок цягі. Фасад завершаны карнізам.Фасады дваровага Г-падобнага крыла будынка гладка патынкаваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, акрамя глухога тарцовага заходняга фасада паўночнага аб'ёму. Заходні і паўднёвы фасады крыла падзелены міжпаверхавай цягай. Пад дахам выступаюць разныя драўляныя канструкцыі крокваў. На паўднёвым фасадзе крыла з заходняга краю рызалітам вылучаны блок лесвічнай клеткі. Дзвярны і аконны праёмы на фасадзе рызаліта вылучаны агульным рамачным абрамленнем.