Будынак былой казармы 41-й артылерыйскай брыгады

Шыфр

213Г000001_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Будзённага, 7

Датаванне

1892 г. - 1895 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак №7 (па дзяржрэгістрацыі № 9) па вул. Будзённага ўзведзены ў 1892-1895 гг. як адна з казармаў раскватараванай на той час у горадзе 41-й артылерыйскай брыгады. Будынак былых казарм уяўляе сабой традыцыйную для старога Віцебска чырвонацагляную забудову, характэрную для горада канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. Да нашага часу будынак захаваўся з нязначнымі стратамі першапачатковага выгляду.