Шыфр
513Г000032
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Стыль
эклектыка
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка зрэзана. Фасады атынкаваныя, раскрапаваны руставанымі лапаткамі. Гарызантальна фасады падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з сухарыкамі. На першым паверсе лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі і замковым камнем з лучковым сандрыкам. Частка вокан прамавугольнай формы без дэкору. На другім паверсе аконныя праёмы дэкарыраваны абрамленнямі з прамымі сандрыкамі. Пад вокнамі першага і другога паверхаў праходзяць паяскі нішаў і філёнгаў.Першапачаткова фасады былі не атынкаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён