зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак («Домік Пятра І»)

Шыфр

212Г000619

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 33

Датаванне

першая палова ХVII - 1692 год, др. трэць ХІХ ст.

Стыль

Барока

Апісанне

Знаходзіцца ў цэнтры Полацка на рагу вул. Леніна і Сака і Ванцэці. У гэтым доме ў 1705 г. жыў Пётр І, значыць дом быў пабудаваны да 1705 г. 

Аднапавярховы з паўпадвальным паверхам будынак у плане мае форму няправільнага прамавугольніка. Накрыты вальмавым дахам. Асноўныя дэкаратыўныя элементы сканцэнтраваны на галоўным паўднёвым і тарцовым заходнім фасадах. Плоскасці сцен прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і фігурнымі шматслойнымі сандрыкамі, упрыгожанымі ляпным дэкорам. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана 2 прафіляванымі філёнгамі з ляпным дэкорам. Тарцовы фасад завершаны фігурным атыкам з ляпной разеткай і прамавугольнымі нішамі. Пад вокнамі праходзіць цяга. У цокалі прамавугольныя нішы. Тыльны і тарцовы ўсходні фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Па перыметры будынка пад дахам прафіляваны карніз. Перакрыцце першага паверха бэлечнае, паўпадвальнага -- скляпеністае.