зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна

Шыфр

712Г000169

Катэгорыя каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 21 (інв. № 500/С-6850)

Датаванне

1951 г.

Апісанне

Будынак Г-падобны ў плане, чатырохпавярховы, з падвалам. Галоўным фасадам арыентаваны на пр. Незалежнасці, бакавым -- на вул. Леніна. Пластыка фасада выразная, насычана шматлікімі чляненнямі. Будынак мае каркасную канструкцыйную аснову з вялікімі плоскасцямі зашклення, члянёнымі масіўнымі пілонамі і тонкімі прасценкамі. Галоўны і бакавы яруснай кампазіцыі фасады члянёны прафіляванымі паясамі і завершаны масіўным раскрапаваным антаблементам і атыкам.