зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Галоўпаштамта

Шыфр

713Г000159

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 10 (інв. № 500/С-8265)

Датаванне

1949 г. - 1954 г.

Апісанне

Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак з прыбудаваным да дваровага фасада асноўнага корпуса круглым у плане аб'ёмам аперацыйнай залы (дыяметр 30 метраў). Галоўным фасадам арыентаваны на пр. Незалежнасці, бакавымі - на вул. Валадарскага і Свярдлова. Галоўны фасад мае сiметрычна-восевую кампазiцыю. Цэнтральная частка з уваходам вырашана ў выглядзе манументальнай на вышыню будынка аркi, архівольт якой акцэнтаваны замковым каменем. Частка фасада над аркай завершана ступенчатым атыкам з скульптурнай выявай у картушы герба СССР.