Шыфр
712Г000235_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVIII ст.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Будынак па вул. Рэвалюцыйнай, 1А ў г. Мінску з'яўляецца адным з ацалелых архітэктурных збудаванняў, якія ўваходзілі ў склад комплексу езуіцкага кляштара XVI - XIX стст. Будынак мае складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, прымыкае да касцёла. Асноўны аб'ём трохпавярховы накрыты вальмавым дахам з трохвугольнымі франтонамі. Фасады вырашаны плоскасна, чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Паміж 2 і 3-м паверхамі праходзіць тонкі карнізны паясок. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. Значныя страты будынку былі нанесены ў перыяд яго перабудовы ў 1960-х гады: былі знішчаны скляпенні, значна зменена плана-прасторавая структура, страчана дэкаратыўнае афармленне фасадаў. Сучасны выгляд будынак набыў у выніку чарговай рэканструкцыі ў 2002 г.