712Г000235_3
Шыфр
712Г000235
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1699 г.
Езуіты з'явіліся ў Мінску ў сярэдзіне XVII ст. Іх рэзідэнцыяй зрабілася сядзіба багатага мешчаніна Ягора Гегера, размешчаная ў самым цэнтры горада, на плошчы Высокага рынку (цяпер на гэтым месцы стаіць дом № 1 па вул. Рэвалюцыйнай). Сядзібу гэтую купіў смаленскі епіскап I. Сангушка і ў 1654 г. падараваў яе ордэну. Вакол сядзібы стаяла высокая мураваная сцяна з некалькімі брамамі, а на падворку былі стайня, піваварня, свіран і розныя іншыя будыніны гаспадарчага прызначэння. На Койданаўскую вуліцу (цяпер вул. Рэвалюцыйная) выходзіла крама з закратаванымі вокнамі. Найбольш адметным збудаваннем усёй сядзібы быў жылы дом - невялікі мураваны двухпавярховы палац, галоўным фасадам павернуты ў бок плошчы. Будаўнікі дома шмат увагі аддалі дэкаратыўным элементам: разьбяныя дубовыя дзверы аздаблялі каваныя жалезныя завесы, ручкі і замкі; чатырохстворкавыя вокны ў алавяных пераплётах акаймоўвалі разьбяныя рамы з аканіцамі. З боку двара паўз другі паверх ішла вонкавая галерэя з балясінамі - элемент, характэрны для рэнесанснай архітэктуры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён