зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Літаратурнага музея Янкі Купалы

Шыфр

713Г000091

Катэгорыя каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4

Датаванне

1959-1960 гг.

Апісанне

Забудова квартала, на тэрыторыі якога пабудаваны будынак Літаратурнага музея Я. Купалы, да Вялікай Айчыннай вайны была драўлянай. У адным з дамоў па вул. Кастрычніцкай (суч. вул. Я. Купалы) жыла сям'я народнага паэта з 1927 па 1941 гг. Літаратуразнаўца, даследчык творчасці Я. Купалы Алег Лойка напісаў, што ў доме пад таполяй на вул. Кастрычніцкай, 36А Янка Купала пражыў пятнаццать год - самых сталых, самых светлых і самых драматычных…

Двухпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Планіроўка залаў анфіладная. Пры ўваходзе вялікі вестыбюль з трохморшавай лесвіцай, осветленай вялікім паўцыркульным акном з вітражом. У кампазіцыю вітража ўключаны выява паэта і радкі з яго вершаў.