Шыфр
112Е000002_103
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. К. Маркса, 32
Датаванне
1937 г.
Стыль
"Польскі" канструктывізм з уплывам "Streamline Moderne Stylе'
Апісанне
Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб'ём накрыты “плоскім” дахам. Пабудаваны Мар'яй Непамуцкай па праекту, зацверджанаму Магістратам 29 жніўня 1935 г. Нажаль, не вядома прозвішча архітэктара. Быў прызначаны выключна пад жыллё. Гэта была адна кватэра, якая складалася з 19 памяшканняў: 9 пакояў, кухня, 2 пярэдніх, 7 памяшканняў прызначаных на ванныя пакоі, туалеты, умывальні, кацельню, склад вугля і гараж.
Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 г., які меў плошчу больш за 100 м2. У 1990-х гадах праведзена капітальная рэканструкцыя дваравой часткі будынка, зашклены балкон на галоўным фасадзе.