зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Бульвар з бюстам С.І. Грыцаўца

Шыфр

712Г000096

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Леніна (ад пр. Незалежнасці да вул. К.Маркса)

Датаванне

1948 - 1950

Апісанне

Бульвар размешчаны на расшыраным участку вул. Леніна ад праспекта Незалежнасці да вул. К. Маркса. У выніку рэканструкцыі гістарычны воблік бульвара зменены. Пасярэдзіне знаходзіцца пешаходная дарожка. Па цэнтральнай восі бульвара ўстаноўлены ліхтары і малыя архітэктурныя формы (фантаны). Уздоўж пешаходнай часткі бульвара існуюць глыбокія "карманы", абсталяваныя з трох бакоў лаўкамі. Паміж "карманамі" на невялікіх газонах пасаджаны дрэвы. З двух бакоў бульвар агароджаны металічнай агароджай на цокалі. У афармленні бульвара выкарыстаны граніт. З боку пр. Незалежнасці знаходзіцца помнік С.І. Грыцаўцу. Пагрудны бюст двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца (вышыня 1,15 м).