зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба К.Сулістроўскага: фрагменты парку, уязная алея, сістэма сажалак, гаспадарчы двор, руіны спіртзавода

Шыфр

613Г000464_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. п. ХVІІІ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Назва сядзібы паходзіць ад старажытнага роду Шэметавых. Пазней маёнтак перайшоў да А. Боскага герба Ясеньчык, падкаморыя ашмянскага, які памёр у 1597 г. Затым маёнткам валодалі Катажына і Каспар Швыкоўскія, іх дачка Сафія і Ян Стаброўскія. У 1638 г. у Каспара Стаброўскага Шэметава набылі Пётр-Павел і Анэля Праздзецкія. Іх унучка Сузана (дачка Мікалая-Уладзіслава) у якасці пасагу ўнесла маёнтак у валоданне Кшыштафа Дэспат-Зяновіча, ваяводы мінскага. Пасля смерці К. Дэспат-Зяновіча ў 1717 г. маёнткам валодала Тэрэза Дэспат-Зяновіч, якая выйшла замуж за Караля Сулістроўскага, прадстаўніка роду герба Любіч.