Шыфр
613Г000464
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. п. ХVІІІ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Сядзіба займала вялікую ўзгоркавую тэрыторыю і мела сіметрычна-восевую кампазіцыю. Захавалася фрагментарна. Назва сядзібы паходзіць ад старажытнага роду Шэметавых. Пазней маёнтак перайшоў да А. Боскага герба Ясеньчык, падкаморыя ашмянскага, які памёр у 1597 г. Затым маёнткам валодалі Катажына і Каспар Швыкоўскія, іх дачка Сафія і Ян Стаброўскія. У 1638 г. у Каспара Стаброўскага Шэметава набылі Пётр-Павел і Анэля Праздзецкія. Іх унучка Сузана (дачка Мікалая-Уладзіслава) у якасці пасагу ўнесла маёнтак у валоданне Кшыштафа Дэспат-Зяновіча, ваяводы мінскага. Пасля смерці К. Дэспат-Зяновіча ў 1717 г. маёнткам валодала Тэрэза Дэспат-Зяновіч, якая выйшла замуж за Караля Сулістроўскага, прадстаўніка роду герба Любіч.