Шыфр
412Г000104
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Сядзібна-паркавыс комплекс сфарміраваны ў XIX - пачатку XX ст. Уключае сядзібны дом, службовыя і гаспадарчыя пабудовы, парк, рэшткі вадаёмаў. Займае тэрыторыю - 7,3423 га, дзе размешчаны асноўныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, вакол іх пейзажны парк. Сядзібны дом сфарміраваны ў некалькі этапаў і складаецца з больш ранняй драўлянай часткі і прыбудаванага пазней двухпавярховага мураванага аб'ёму. Паводле бібліяграфічных крыніц, драўляны сядзібны дом быў пабудаваны ў 1839 г., найбольш верагодна, яшчэ Булгарынымі. Узвядзенне мураванага аб'ёму даследчыкі датуюць 1905 г. Гэта дата засведчана на флюгеры вежы. Сядзібны дом, па вызначэнні А. М. Кулагіна, пабудаваны ў рамантычных формах замкава-крапаснога дойлідства ранняга Сярэднявечча з элементамі гатычнага стылю. Аб першапачатковым выглядзе сядзібнага дома сведчыць фатаздымак 1930-х гг. Галоўны фасад палаца арыентаваны на поўдзень. Дамінантай кампазіцыі з'яўляецца круглая вежа, размешчаная з ўсходняга боку галоўнага фасада мураванага будынка. Другая, меншая і квадратная ў сячэнні вежа, знаходзіцца на стыку драўлянага і мураванага аб'ёмаў. Вежы ўзбагачаны зубчатымі парапетамі ў завяршэнні. Абедзве вежы мелі флюгеры (цяпер захаваўся толькі на круглай вежы). Заходняе драўлянае крыло будынка накрыта высокім чарапічным дахам, вылучана парадным ганкам з тэрасай, аформленымі драўлянай балюстрадай. Падобны балюстрадны парапет праходзіць па краю даху ў завяршэнні фасада. Галоўны ўваход вырашаны мураваным вежападобным парталам-тамбурам з арыгінальным завяршэннем: на кутах чатыры зубчастыя калонкі.