Шыфр
412Г000025_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1633 г.
Стыль
Барока, класіцызм
Дамiнiканскi кляштар (вул. Савецкая, 6, 8) заснаваны ў 1632 г. на падставе прывілея Жыгімонта ІІІ, а ў 1633 г. ужо пабудаваны на фундацыю Фрэдырыка і Хрысціны Сапегаў. Першапачаткова кляштар быў драўляны. Мураваны кляштар узводзiўся ў 1708 - 1737 гг.
У 1840 г. дамініканскі кляштар быў скасаваны. У кляштарных карпусах размясцілася мужчынская гімназія. Касцёл дзейнічаў як гімназійны. Пасля паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў перароблены ў царкву Ямбургскага уланскага палка. Затым у 1875 г. разабраны за выключэннем аднаго крыла, якое прымыкала да гімназіі. Будынак па вул. Дамініканскай (Савецкая№ 8) выкарыстоўваўся магістратам пад розныя службы і крамы. У 1880-я гг. рэканструкцыя фасада гімназіі праведзена па праекту архітэктара Санкт-Пецярбургскага страхавога таварыства К. Гейне. Фасад упрыгожаны ляпнымі элементамі, тымпан франтона -- выявай арла. Вонкавы выгляд будынка і планіроўка былі зменены пасля Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з прыстасаваннем яго пад жылыя памяшканні.
З гімназіямі звязаны імёны многіх вядомых гродзенцаў. Прэфектам дамініканскай гімназіі быў ксёндз Кандзід (Міхал) Зяленка, які сябраваў з Т. Шаўчэнкам. У мужчынскай класічнай гімназіі мастак Якаў Зянковіч выкладаў маляванне, чыстапісанне, працаваў вядомы краязнаўца Я. Арлоўскі. Тут вучыліся гісторык Латышаў, філосаф А. Макавельскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён