Шыфр
412Г000025
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Дамiнiканскi кляштар (вул. Савецкая, 6, 8) заснаваны ў 1632 г. на падставе прывілея Жыгімонта ІІІ, а ў 1633 г. ужо пабудаваны на фундацыю Фрэдырыка і Хрысціны Сапегаў. Першапачаткова кляштар быў драўляны. Мураваны кляштар узводзiўся ў 1708-1737 гг. Касцёл знаходзiўся на месцы сучаснага сквера. У 1840 г. дамініканскі кляштар быў скасаваны. У кляштарных карпусах размясцілася мужчынская гімназія. Касцёл дзейнічаў як гімназійны. Пасля паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў перабудаваны ў царкву Ямбургскага уланскага палка. Затым у 1875 г. разабраны за выключэннем аднаго крыла, якое прымыкала да гімназіі.