зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

былы дом афіцэраў

Шыфр

212Г000897

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Талстога, 8

Датаванне

1939 г.

Апісанне

Мураваны манументальны будынак П-падобны ў плане, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вырашаны ў мадэрнізаваных класічных формах, насычаны дэкорам. Цэнтральная частка акцэнтавана складаным у плане васьмікалонным порцікам. Круглыя ў сячэнні калоны порціка дэкарыраваны капітэлямі, стылізаванымі пад карынфскі ордэр, падтрымліваюць магутны антаблемент з фрызам, аздобленым трыгліфамі, завершаны развітым карнізам і ўвянчаны высокім глухім прафіляваным парапетам.