Шыфр
513Г000007
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1594 - 1604 (1614) гг.
Стыль
Класіцызм
Будынак у стылі класіцызму. Мураваны аднанефавы прамавугольны ў плане касцёл з бакавымі прыбудовамі, пяціграннай алтарнай апсідай і двухвежавым галоўным фасадам. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Франтальны фасад быў вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам, фланкіраваны вежамі (захаваўся першы ярус), а асноўны цэнтральны кубападобны аб'ём малітоўнай залы быў накрыты сферычным драўляным купалам з ліхтаром на нізкім барабане. Бакавыя фасады чляніліся арачнымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных нішах. Хоры, дзе размяшчаўся сямігалосны арган, падтрымліваліся чатырма драўлянымі слупамі. У інтэр'еры тры алтары, ўпрыгожаныя драўлянай скульптурай, былі выкананы ў стылі ракако. Галоўны двух'ярусны алтар быў аформлены дзвюма калонамі, над якімі ўзвышаўся фігурны шчыт з бакавымі валютамі, дэкаратыўнымі вазамі, картушамі. Касцёл часткова захаваўся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён