Шыфр
613Г000477_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 - 1927
Стыль
Будынкі ўзведзены ў 1925–1927гг. у т.зв. “сядзібным стылі” (пол. styl dworkowy) – адным з галоўных напрамкаў польскай архітэктуры 1-й чвэрці ХХ ст.
Апісанне
Комплекс з трох будынкаў з’яўляецца часткай былой т.зв. урадавай “калоніі”. Яе будаўніцтва ў Нясвіжы – павятовым цэнтры Наваградскага ваяводства Польскай рэспублікі ў 1920–1930-я гг. ажыццяўлялася ў межах праграмы паланізацыі далучаных зямель Заходняй Беларусі.
Два будынкі, які былі часткай гэтага комплекса, першапачаткова выкарыстоўваліся як дом старасты і жылы дом на 2 сям’і. “Дом старасты” спраектаваў архітэктар Ежы Бейль. Дом прызначаўся толькі для пражывання кіраўніка павятовай адміністрацыі, працоўнае месца якога знаходзілася ў самім горадзе на вул. Сыракомлі паблізу ратушы. У доме былі гасцявыя і працоўныя пакоі, сталовая, спальня, кухня. Жылы дом для 2-х сем’яў пабудаваны па праекту архітэктара Тэадора Бурша, які непасрэдна ажыццяўляў нагляд за ходам работ.
Будынкі былой “калоніі” вылучаюцца адметным стылем уласцівым для архітэктуры міжваеннай Польшы. Нягледзечы на змены функцый пабудоў іх знешні выгляд захаваўся амаль адпаведна з першапачатковай задумкай стваральнікаў. Адметнасць дамам надаюць высокія вальмавыя дахі складанай формы з арыгінальнымі мансарднымі выступамі, мезаніны з франтонамі і выкарыстанне дэкаратыўных элементаў: пілястраў на фасадах і сандрыкаў над дзвярнымі праёмамі. Значнасць дома старасты падкрэслівае шырокі ганак з адкрытай тэрасай. Жылы дом вызначаецца сіметрычнасцю пабудовы фасадаў.
У наш час два будынкі займае раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.