зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы пасёлак лясніцтва (тры будынкі)

Былы пасёлак лясніцтва (тры будынкі)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000477

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1924 - 1927 гг.

Стыль

"Сядзібны стыль” (пол. styl dworkowy), міжваенны рамантызм

Апісанне

Комплекс з трох будынкаў з’яўляецца часткай былой т.зв. урадавай “калоніі”. Яе будаўніцтва ў Нясвіжы – павятовым цэнтры Наваградскага ваяводства Польскай рэспублікі ў 1920–1930-я гг. ажыццяўлялася ў межах праграмы паланізацыі далучаных зямель Заходняй Беларусі. Прадугледжвалася стварэнне асобных кварталаў (калоній) для дзяржаўных служачых. Калоніі павінны былі вылучацца добраўпарадкаванай тэрыторыяй з садамі, паркамі, развітай інфраструктурай. Прадастаўленне жылля было заклікана заахвоціць да перасялення на беларускія землі выхадцаў з уласна польскіх рэгіёнаў. На гэтыя мэты ў маі 1924 г. Міністэрствам фінансаў былі выдзеленыя значныя сродкі і з сярэдзіны чэрвеня пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва, якім кіравала Міністэрства грамадскіх работ. Будаўнічыя матэрыялы дастаўлялі з прамыслова развітых заходніх раёнаў краіны, працоўную сілу наймалі на месцах. За некалькі гадоў жылыя кварталы для дзяржаўных службоўцаў з’явіліся ў Брэсце, Браславе, Баранавічах, Навагрудку, Нясвіжы, Стоўбцах.

Будынкі былой “калоніі” вылучаюцца адметным стылем уласцівым для архітэктуры міжваеннай Польшы.

У наш час два будынкі займае раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, адзін будынак - Нясвіжская цэнтральная раённая бальніца.

Старонка