Шыфр
213Г000863_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
першая палова XIX ст.
Апісанне
Былы дом упраўляючага былога сядзібна-паркавага комплексу Грабніцкіх уяўляе сабой двухпавярховы будынак, пабудаваны з чырвонай цэглы, які з савецкага часу пафарбаваны. Падмурак пабудовы атынкаваны і афарбаваны ў белы колер. На галоўным фасадзе дома на першым паверсе размяшчаюцца чатыры прамавугольных вокны, якія накіраваны на парк. Па баках галоўнага, дваровага і усходняга фасадаў знешні воблік помніка дапаўняюць масіўныя дэкаратыўныя цагляныя вуглавыя капітэлі, якія адасабляюць вуглавыя часткі ад асноўнай плоскасці фасадаў. З 1965 г. у будынку размяшчаецца музей Обольскага камсамольскага падполля, у цяперашні час філіял ДУК “Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей”.