213Г000863_2
Шыфр
213Г000863
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак XIX ст.
Стыль
Класіцызм
У пачатку XIX стагоддзя пабудаваны ў стылі класіцызму двухпавярховы прамавугольны будынак памерамі 18 × 36 м з чырвонай цэглы і атынкаванынымі фасадамі. Заснавальнікам сядзібы з’яўляецца Станіслаў Грабніцкі. Планіроўка сядзібнага дома была зменена ў час рэканструкцыі ў 1905-1907 годзе. Паўночны бок будынка выходзіў на панскі двор, а паўднёвы быў павернуты да ракі Обаль. Парадны ўваход быў аформлены ў класічным стылі з стварэннем чатырохкалоннага порціка. Каля сярэдніх калон размяшчаліся дзве невялікія каменныя статуі львоў. У сярэдзіне 1990-х сядзібны дом моцна пацярпеў ад пажару, у выніку якога ацалелі толькі сцены палаца з чатырохкалонным порцікам. Акрамя руін сядзібнага дома, ад былой сядзібы да цяперашняга часу захаваліся рэшткі парку і дом ўпраўляючага, у якім размяшчаецца музей Обальскага камсамольскага падполля.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён