Шыфр
313Г000418_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ стст.
Крухмальны завод быў пабудаваны ў 1905 г. З’яўляецца ўзорам прамысловай архітэктуры таго часу.
Пабудова складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, складаецца з некалькіх рознавялікіх аб'ёмаў. Фасадныя сцены нетынкаваныя, зацёртыя па цэгле і пафарбаваныя. Фасады раскрапаваны плоскімі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. Асноўны вытворчы корпус чатырохпавярховы, фасады крапаваны лапаткамі, падзелены паміж другім і трэцім паверхамі цягай, прарэзаны невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі.
У 1912-1913 гг. крухмальны завод быў пераабсталяваны пад спіртзавод. На заводзе працавала каля 30 чалавек.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. часова не працаваў. У 1919 г. на базе завода была арганізавана першая паказальная камуна “Палярная зорка”. Але камуна у хуткім часе распалася. У 1920 г. завод зноў запрацаваў і стаў буйным прадпрыемствам ў Кармянскай воласці. За суткі ён выпускаў 120 дэкалітраў спірту-сырцу. У час вайны, у акупацыйны перыяд, завод быў разрабаваны, але ужо ў першую паслеваенную пяцігодку спіртзавод адрадзіў сваю дзейнасць. У 1996 г. завод быў закрыты і закансерваваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён