313Г000418_2
Шыфр
313Г000418
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ - пач. ХХ стст.
Шляхецкі род Дорыа-Дзерналовічаў (герб Любіч) меў буйныя зямельныя валоданні на тэрыторыі цэнтральнай Польшчы (Рэпек, Мінск Мазавецкі) і ў Беларусі (маёнткі Шэрсцін, Віктарын).
Да нашых дзён на тэрыторыі Беларусі з валоданняў Дорыа-Дзерналовічаў часткова ацалела толькі сядзіба у г.п. Карма. Сядзібны комплекс знаходзіцца на беразе р. Кармянка ў заходняй частцы гарадскога пасёлка. Захаваліся часткова сядзібны дом, млын, крухмальны завод, тры гаспадарчыя будынкі. За сядзібным домам захаваліся таксама фрагменты парку.
Кармянская сядзіба, па сведчаннях старажылаў, сфармавалася ў канцы XIX - пачатку XX стст. Гэта пацвярджаецца архітэктурна-стылёвымі асаблівасцямі саміх пабудоў.
Сядзібны дом пабудаваны ў 1890 г. Уяўляе сабой двухпавярховы, змураваны з цэглы аб'ём сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. У плане будынак мае прамавугольную форму з выступаючымі перад лініяй галоўнага фасада сіметрычнымі бакавымі рызалітамі. У цэнтральнай частцы другога паверха рызалітаў - прамавугольны дэкаратыўны элемент з глухой аркай, раскрапаваны прамавугольным акном. Пад складаным дахам пояс прафіляванага карніза з дэнтыкуламі.
У будынку сядзібнага дома пасля вайны і да 1955 г. размяшчаўся дзіцячы дом, пасля да 1988 г. знаходзілася школа, затым да 1995 г. - Дом піянераў. Пасля 1995 г. выкарыстоўваецца першы паверх як складское памяшканне.
Гаспадарчыя пабудовы паблізу сядзібнага дома таксама пабудаваны з цэглы і дэкарыраваны пад дахам карнізам з дэнтыкуламі.
У 1905 г. Дзерналовічы пабудавалі крухмальны завод, які ў 1912-14 гг. быў пераабсталяваны пад спіртзавод. Будынкі былога крухмальнага завода ўяўляюць сабой узор прамысловай архітэктуры. Завод складаецца з некалькіх, звязаных паміж сабой аб'ёмаў, самы высокі з якіх мае чатыры паверхі. Дзейнічаў да 1996 г. Млын у кармянскай сядзібе меў два паверхі і прыводзіўся ў рух вадой ручая, на беразе якога ён стаяў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён