Шыфр
313Г000418_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ (1890 г.) - пачатак XX стст.
Былы сядзібны комплекс Дорыа-Дзерналовічаў знаходзіцца на беразе р. Кармянка ў заходняй частцы гарадскога пасёлка. Захаваліся часткова сядзібны дом, млын, крухмальны завод, тры гаспадарчыя будынкі. За сядзібным домам захаваліся таксама фрагменты парку.
Кармянская сядзіба, па сведчаннях старажылаў, сфармавалася ў канцы XIX - пачатку XX стст. Гэта пацвярджаецца архітэктурна-стылёвымі асаблівасцямі саміх пабудоў.
Сядзібны дом пабудаваны ў 1890 г. Уяўляе сабой двухпавярховы, змураваны з цэглы аб'ём сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. У плане будынак мае прамавугольную форму з выступаючымі перад лініяй галоўнага фасада сіметрычнымі бакавымі рызалітамі. У цэнтральнай частцы другога паверха рызалітаў - прамавугольны дэкаратыўны элемент з глухой аркай, раскрапаваны прамавугольным акном. Пад складаным дахам пояс прафіляванага карніза з дэнтыкуламі.
У будынку сядзібнага дома пасля вайны і да 1955 г. размяшчаўся дзіцячы дом, пасля да 1988 г. знаходзілася школа, затым да 1995 г. - Дом піянераў. Пасля 1995 г. выкарыстоўваецца першы паверх як складское памяшканне.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён