зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Чыгуначны вакзал

Шыфр

213Г000038_18

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1952 г.

Апісанне

Выцягнуты ў плане будынак Чыгуначнага вакзала размешчаны ўздоўж чыгуначных пуцей. Складаецца з трох аб'ёмаў: цэнтральнага і двух бакавых. 22 лютага 1952 г. калектыў 4-га будаўнічага ўчастка ва ўрачыстай абстаноўцы здаў новы вакзал, пабудаваны па праекце лаўрэата Сталінскай прэміі архітэктара Мезенцава. 

У 1965 годзе ў памяць аб выступленні М. І. Калініна на мітынгу чыгуначнікаў (12.06.1919) і ў 1966 г. у гонар 100-годдзя чыгуначнага вузла на будынку вакзала былі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі. Віцебскі вакзал сустракаў многіх вядомых і знакамітых людзей. У 1892 г. праз Віцебск праязжаў вядомы пісьменнік Іван Бунін, які ў апавяданні "Лика" апісаў свае ўражанні ад знаходжання ў будынку вячэрняга вакзала. Віцебскі вакзал сустракаў артыстку Камісаржэўскую, паэта Маякоўскага, спевака Собінава, вядомага музыканта Уцёсава, барца Паддубнага і шматлікіх іншых вядомых творчых людзей і палітычных дзеячаў.