Шыфр
612Г000658_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901 г.
Будынкі былога фальварка, якія захаваліся да нашага часу, адносяцца да канца 19 – пачатку 20 ст., апошняга перыяду існавання комплексу. Былы дом для батракоў пабудаваны з цэглы ў 1901 г. Размешчаны на гаспадарчым двары побач з будынкам стайні, які ўзводзіўся амаль адначасова (1900 г.). Будынак уваходзіць у склад комплексу фальварка. Разам з іншымі фальваркавымі пабудовамі характарызуе структурную арганізацыю гаспадарча-прамысловага двара фальварка “Альбы”, яго архітэктурнае вырашэнне. Падлягае абавязковаму захаванню агульнае архітэктурнае і прасторавае рашэнне будынка, элементы дэкору (аконныя і дзвярныя абрамленні, паясок парэбрыка, лапаткі).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён