612Г000658_1
Шыфр
612Г000658
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ ст.
Былы фальварак Альба размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне Нясвіжа. Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як фальварак і загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў. На працягу ўсёй гісторыі была састаўной часткай Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу. Увесь Альбянскі комплекс, які уключаў палац, гаспадарчы фальварак, паркі, звярынец, займаў плошчу каля 400 га. Па меркаванні Т. Бернатовіча, фальварак Альба быў закладзены яшчэ князем Мікалаем Радзівілам Чорным, аднак дакументальна гэта не пацверджана. А. Мяцельскі больш схіляецца да меркавання, што Альба была заснавана ў канцы XVI ст. Вучоны выказвае гіпотэзу, што князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка ствараў фальварак і загарадную рэзідэнцыю пад Нясвіжам па аналогіі з Альбай Лонгі пад Рымам, радзімай міфічных заснавальнікаў італьянскай сталіцы братоў Ромула і Рэма. На яго думку, Альба ўзнікла паміж 1577 і лютым 1587 г. Праўда, што яна сабой уяўляла ў той час, невядома.
Будынкі былога фальварка, якія захаваліся да нашага часу, адносяцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст., апошняга перыяду існавання комплексу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён