зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фальварак "Альба": гаспадарчы будынак

Шыфр

612Г000658_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Канец XVIII - пачатак ХІХ ст.

Стыль

Народнае дойлідства

Апісанне

Існуючыя пабудовы фальварка ўзніклі у месцы паміж Старым паркам і звярынцам на месцы існуючага тут раней гаспадарчага комплекса куды магчыма ўваходзілі вядомыя радзівілаўскія мануфактуры. Побач з фальваркам ў сярэдзіне 18 ст. узнікла ідэалістычная вёсачка для забаваў. З 19 ст. шматлікія радзівілаўскія фальваркі (у т.л. апісваемы) сдавалісь арандатарам.

У канцы ХVІІІ- другой палове ХІХ ст. з’явіліся каменныя збудаванні адміністрацыі фальварка, дом для батракоў, драўляныя лямус і сарай, млын на Вялікім канале Альбы, іншыя гаспадарчыя і жылыя пабудовы. У пачатку- першай трэці ХХ ст. будуюцца каменныя пабудовы стайняў, будынак спіртазавода.

Будынак з’яўляецца часткай забудовы былога фальварка і падтрымлівае гістарычны характар забудовы сучаснай вёскі. Знешні выгляд будынка фіксуе традыцыйныя эстэтычныя густы свайго часу і з’яўляецца важным маркерам для новай сучаснай забудовы.

Дэкаратыўнае аздабленне фасада, у т.л. над і пад вокнамі, тынк фасадаў на вапнавай аснове, драўляныя элементы на франтоне, мяшаная канструкцыя вонкавых сцен.