Шыфр
412Д000677_34
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Прыгодзічы
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Сховішча 1 фортавай групы № 10 знаходзіцца за 400 м на паўночны ўсход ад в. Прыгодзічы, 150 м справа ад дарогі М6 Гродна-Мінск, у лесе. Сховішча ўяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 х 4 м, вышынёй 1,5 м, заглыбленае ў зямлю. Уваход знаходзіцца з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма. Зводы перакрыцця былі ўмацаваны гафрыраваным жалезным лістом, якое традыцыйна выкарыстоўвалася германскімі ваеннымі інжынерамі. Жалезны гафрыраваны ліст не захаваўся, бачны сляды ад яго мацавання. Сховішча часткова разбурана ў 1915 г.
Сховішча 2 фортавай групы № 10 знаходзіцца за 600 м на паўночны ўсход ад в. Прыгодзічы, 100 м справа ад дарогі Н 6052 Гродна-Скідзель, у полі. Сховішча ўяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 х 4 м, поўнасцю заглыбленае ў зямлю. На паверхні зямлі праглядваюцца агульныя контуры збудавання і дзве адтуліны дыяметрам 0,6 м.
Сховішча 3 фортавай групы № 10 знаходзіцца за 700 м на паўночны ўсход ад в. Прыгодзічы, за 50 м справа ад дарогі Н 6052 Гродна-Скідзель, у лесе. Сховішча ўяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 х 4 м, вышынёй 0,7 м, заглыбленае ў зямлю. Уваход з паўночна-заходняга боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма. Сховішча часткова разбурана ў 1915 г.
Сховішча 4 фортавай групы № 10 знаходзіцца за 700 м на паўночны ўсход ад в. Прыгодзічы, за 80 м справа ад дарогі Н 6052 Гродна-Скідзель, у лесе. Сховішча ўяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 х 4 м, вышынёй 1,1 м, заглыбленае ў зямлю. Уваход з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма. Сховішча часткова разбурана ў 1915 г.