зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Д000677

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, -, -

Датаванне

1913 - 1915

Стыль

фартыфікацыйныя збудаванні

Апісанне

У 1887 годзе, пры імператары Аляксандры ІІІ, Генеральным штабам рускай арміі было прынята рашэнне адносна будаўніцтва крэпасці ў Гродне, выкарыстаўшы за аснову распрацаваныя яшчэ дзесяць гадоў таму планы. Перыметр ўмацаванняў, якія ахопліваюць горад паўкальцом, склаў прыблізна 12-14 кіламетраў. Аснову іх складалі земляныя фарты, т.зв. фарты часовай профілі. Яны мелі рысы выключна толькі палявых умацаванняў (сумяшчэнне рысаў люнета і рэдута). Размяшчаліся гэтыя фарты на выгадных вышынях, паблізу ад горада.

Паўнавартасная крэпасць у Гродне з'явілася ў пачатку ХХ стагоддзя, пасля руска-японскай вайны. Старыя земляныя фарты выкарыстоўваліся ў якасці другой лініі абароны. 

З агульнай колькасці фартоў дзевяць (з I па IX) размяшчаліся на левым беразе ракі Нёман і чатыры (з X па XIII) на правым, нумарацыя ішла супраць гадзіннікавай стрэлкі.

Расійскія фарты ўзводзіліся з бетону, яны мелі мноства хованак для гарнізона і цэлую сетку падземных камунікацый, але пры гэтым былі выдатна прыстасаваныя да мясцовасці. Акрамя таго, новыя крэпасці значна выраслі ў памерах. Фарты ўзводзіліся з бетону, які ўзмацняўся металічнымі канструкцыямі. У скончаным выглядзе яны павінны былі прадстаўляць велізарныя ўніверсальныя абарончыя збудаванні, здольныя вытрымаць абстрэл з самых буйных гармат таго часу, а таксама працяглую аблогу войскаў непрыяцеля. Гэтыя памяшканні забяспечваліся вентыляцыяй і асвятленнем. На кожным фарце была свая сілавая станцыя. Галоўныя бетонныя пазіцыі форта забяспечваліся ліфтамі для падачы снарадаў для артылерыі. 

Для назірання ўсталёўваліся спецыяльныя браняваныя назіральныя пасты. Кожны элемент форта мог абараняцца і самастойна, нават знаходзячыся ў акружэнні праціўніка. Для гэтага ўсе ўваходы перакрываліся бранявымі дзвярыма, а ўнутраныя памяшканні прастрэльваліся гарнізонам. Фарты выносіліся досыць далёка за перыметр горада (больш за 10 км) для таго, каб перашкодзіць яго абстрэлу непрыяцелем. Для ўзмацнення фартоў і прыкрыцця інтэрвалаў паміж імі, ствараліся літарныя і нумарныя апорныя пункты. У залежнасці ад свайго прызначэння і памеру яны ўзводзіліся з бетону або зямлі. Часцяком яны ўяўлялі сабой паменшаную ў некалькі разоў копію вялікіх фартоў. Акрамя гэтага планавалася будаўніцтва парахавых скляпоў, бліндажоў і сховішчаў для пяхоты, бетанаваных пазіцый для батарэй і іншых збудаванняў крапасного адводу. У планы таксама ўваходзіла пабудова для крэпасці аэрадрома, сеткі дарог, мастоў і плацін. У скончаным выглядзе крэпасць магла вытрымаць штурм і аблогу падрыхтаванай і выдатна ўзброенай арміі праціўніка.

Фарты Гродзенскай крэпасці ўзводзіліся па індывідуальным праекце, распрацаваным ваенным інжынерам, пры гэтым ні адзін з праектаў не паўтараўся. Гэта тлумачылася тым, што форт вельмі хораша прыстасоўваўся да рэльефаў мясцовасці. Аднак кожны з фартоў абавязкова павінен быў складацца з наступных частак:

бетоннага сховішча з галерэямі і памяшканнем для дзяжурнай часткі (на лініі агню бруствера зроблены пазіцыі для стралкоў і барбеты для гармат);

бранявых вежаў для хуткастрэльных 3-дм гармат;

бранявых назіральных пастоў і пастоў для артылерыйскіх назіральнікаў;

казармы для гарнізона (у шэрагу выпадкаў – падземнага тыпу);

кофраў для прастрэла рова. Кофр-абарончая казематыраваная пабудова, якая размяшчаецца ў кутах фартовых равоў для іх абароны. Калі з кофра абстрэльваюцца два сумежных рова, то ён называецца падвойным, калі ж толькі адзін, то адзіночным;

горжавых капаніраў або паўкапаніраў. Горжавы капанір-фланкіруючае фартыфікацыйнае збудаванне, размешчанае ў горжы (тыле) форта;

прамежкавых капаніраў і паўкапаніраў для абстрэлу паміжфартовых прамежкаў. Капанір - (франц. саропіег-ніша) фланкіруючае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення флангавага агню па двух процілеглых напрамках. Для абстрэлу падыходаў да суседніх фартоў рабіліся прамежкавыя паўкапаніры, размешчаныя ў горжы. Паўкапанір-фланкіруючае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення флангавага агню ў адным кірунку;

усе гэтыя часткі злучаліся паміж сабой патэрнамі. Патэрна-падземная галерэя для злучэння фартыфікацыйных збудаванняў.

Галоўнай часткай форта было бетоннае сховішча з пазіцыямі для стралкоў зверху. Гэтыя будынкі, якія дасягаюць некалькіх дзесяткаў метраў у даўжыню, мелі вельмі надзейнае сховішча для гарнізона форта. Таўшчыня скляпенняў дасягала каля 4 метраў бетону. Яшчэ больш была таўшчыня сцяны, звернутая да суперніка. Такі масіў бетону павінен быў абараніць гарнізон ад варожай артылерыі. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка