Шыфр
412Д000677_23
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, дачны масіў Юзефоўка
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Горжавыя бліндажы апорнага пункта № 16 фортавай групы № VI уяўляюць прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўнітва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. Новым накірункам у планіраванні крэпасцей напачатку ХХ ст. стала праекціраванне і будаўніцтва фортавых груп у складзе 4-8 аб’ектаў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі (асноўны форт, літарныя і нумарныя апорныя пункты для абароны межфортавых участкаў, парахавы склеп, бліндажы, сховішчы, назіральныя пункты, артылерыйскія пазіцыі, масты). Бліндажы знаходзяцца на тэрыторыі нумарнага апорнага пункта № 16 фортавай групы № № VI. Яны былі пабудаваны ў сістэме палявых умацаванняў абарончай пазіцыі для ўкрыцця пяхоты і баявых запасаў падчас артылерыйскага абстрэлу і адлюстроўваюць узровень тактыкі арганізацыі абароны города, узровень будаўнічых работ і якасць будаўнічых матэрыялаў адпаведнага перыяду. Помнікі з’яўляюцца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі цалкам падлягаюць абавязковаму захаванню.