зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: два наглядальныя пасты фортавай групы № 11

Шыфр

412Д000677_40

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Русота

Датаванне

1913 - 1915

Стыль

доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (назіральны пост)

Апісанне

Адзін назіральны пост фортавай групы № ХI знаходзіцца за 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в.Каменная Русота, 50 м злева ад грунтовай дарогі, побач з кар’ерам, у полі. Пост уяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 4 м х 4 м, вышынёй 4 м, першапачаткова быў заглыблены ў зямлю, цяпер поўнасцю выкапаны. Уваход знаходзіцца з паўночнага боку. Унутраная прастора складаецца з памяшканняў на двух ярусах: верхняя частка выконывала функцыю назіральнага паста, ніжняя - сховішча. Захаваўся спуск паміж ярусамі. Перакрыцце было ўмацавана гафрыраваным металічным лістом (захаваліся фрагменты). 

Другі назіральны пост фортавай групы № ХI знаходзіцца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад в. Каменная Русота, 150 м злева ад грунтовай дарогі, побач з кар’ерам. Пост уяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 м х 4 м, вышынёй 1,2 м, заглыбленае ў зямлю. Уваход знаходзіцца з заходняга боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма і сумяшчае функцыі наглядальнага паста і сховішча. Проціадкольнае перакрыцце выканана гафрыраваным металічным лістом.