Шыфр
412Д000677_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Малая Альшанка
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Адзін наглядальны пост фортавай групы № VII знаходзіцца за 500 м на поўдзень ад в. Малая Альшанка, 70 м зправа ад дарогі М. Альшанка-Палаткова, у полі. Пост уяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 м х 4 м, вышынёй 1,8 м, заглыбленае ў зямлю. Т-падобны ўваход знаходзіцца з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма і сумяшчае функцыі наглядальнага паста і сховішча. Перакрыцце было ўмацавана швелерамі (захаваліся фрагменты).
Другі наглядальны пост фортавай групы № VII знаходзіцца за 600 м на поўдзень ад в. Малая Альшанка. Пост уяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 м х 4 м, вышынёй 1,5 м, заглыбленае ў зямлю. Т-падобны ўваход знаходзіцца з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма і сумяшчае функцыі наглядальнага паста і сховішча. Перакрыцце было ўмацавана швелерамі (захаваліся фрагменты).